Ахоўнік Яраша прастрэліў нагу кіроўцу таксі і параніў яшчэ аднаго за адмову адказаць на прывітанне «Слава Украіне!»


Інцыдэнт здарыўся ў горадзе Каменскае (былы Днепрадзяржынск).

Трое мужчын пачалі перастрэлку, у выніку якой пацярпелі дзве асобы. Двух нападнікаў затрымалі, трэці збег. Ва ўжыванні зброі падазраюць сябра партыі «Державницька ініциатива Яроша» («ДІЯ») і ахоўніка былога лідара «Правага сектару» Дзмітрыя Яраша.

Паводле звестак выдання sobitie.com.ua, пасажыры звярнуліся да кіроўцы з прывітаннем «Слава Украіне!», але той не захацеў адказваць. Тады яны вырашылі атрымаць адказ сілай. Два пасажыры стукнулі кіроўцу ззаду, на дапамогу ім прыйшоў трэці ўдзельнік канфлікту. Падчас сваркі мужчыны пачалі біць аўтамабіль, у іх была тэлескапічная біта. Адзін з нападнікаў меў пісталет, якім прастрэліў таксоўцу абедзве нагі.

На месца здарэння прыехалі іншыя таксоўцы. Аднаго з іх таксама паранілі. Кіроўцаў забралі ў шпіталь.

Лідар Каменскай гарадской арганізацыі «Правы Сектар» Аскольд Мажэйка ў Facebook напісаў, што адзін з затрыманых – Раман Мелісевіч, які ахоўвае Дзмітрыя Яраша.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў