Агнешка Рамашэўская-Гузы аб пратэстах: Гэтым падаткам людзей прыціснулі да сцяны


Дырэктарка «Белсату» пракаментавала ў эфіры польскага дзяржаўнага каналу TVP пратэставыя настроі ў Беларусі.

«У кожнай краіны свая спецыфіка, у Беларусі сярод разнастайных гульняў прабіваецца такая рэч, як народная воля і нецярплівасць. Людзі выйшлі на вуліцу ў розных месцах, даволі нетыповых… Людзі ў Беларусі ведаюць, што іх абкрадаюць. Яны вырашылі выйсці на вуліцы… У Беларусі падобная сітуацыя (з Расеяй – заўвага belsat.eu), там значнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, што звязана з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў Расеі і з той касмічнай сістэмай гаспадаркі, якую ўвёў Лукашэнка.

Гэтай сістэме ўжо 23 гады, і людзі вельмі стаміліся, тым больш кошты там вельмі падобныя да польскіх, а заробкі ў малых мястэчках людзі не больш чым 400, 600, 800 злотых. Павялічваецца колькасць рэчаў, за якія даводзіцца плаціць. Калісьці гэта была сацыяльная дзяржава, цяпер у значна меншай ступені. Людзей прыціснулі да сцяны гэтым падаткам на беспрацоўе. Беспрацоўе расце ў малых гарадах, а яны ўводзяць падатак».

За мірны пратэст на Дзень Волі содні прысудзілі 53 асобам.На содні пасадзілі аператара «Белсату» Аляксандра Баразенку. Ён абвясціў галадоўку. Агулам ціск сілавікоў на журналістаў бʼе рэкорды.

Поўны спіс асуджаных за акцыю Дня Волі.

Глядзі таксама
Каментары