«Адзіная рэформа, якая патрэбная Беларусі – гэта рэформа мазгоў»


Беларускае кіраўніцтва запэўнівае, што краіне непатрэбныя перамены і рэформы. Паводле кіраўніка Беларусі, калі пачаць змены, то вуліцы беларускіх гарадоў запоўняцца Майданамі і баевікамі. Але практыка кажа пра іншае: Майдан ва Украіне пачаўся з-за нежадання ўладаў змяняць краіну. І цяперашні крызіс пацвярджае тое, што захаваўшы гэты статус-кво, доўга пратрымацца дзяржаўнай сістэме не ўдасца.

Ці патрэбныя беларусам рэформы, і ці гатовае да іх нашае грамадства – пра гэта размова ў праграме «Два на два».

Госці праграмы – эксперт грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Юры Варонежцаў і дэпутат Вярхоўнага савета XIII склікання Марат Афанасьеў.

«Калі пачынаюцца змены, узнікае сітуацыя, калі ўлады пачынаюць губляць уладу», – мяркуе Марат Афанасьеў.

«Адзіная рэформа, якая патрэбная Беларусі – гэта рэформа мазгоў. Трэба выдаць указ, паводле якога беларусы павінны думаць згодна з еўрапейскімі каштоўнасцямі, але на жаль гэта цяжка зрабіць… Большасць грамадзянаў хацелі б пераменаў, але не хочуць мяняцца. То бок свабоднымі хочуць быць усе, але галоднымі толькі адзінкі. А ўсе рэформы балючыя», – кажа Юры Варонежцаў.

Глядзіце праграму «Два на два» у эфіры па аўторках а 21:50 і архіве.

Стужка навінаў