Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы былога намесніка галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай клінічнай больніцы, якога затрымалі за атрыманне хабару ў студзені. Паводле следства, ён два з паловай гады карыстаўся сваёй пасадаў у мэтах прыбытку.
З траўня 2015 года па снежань 2017 гады мужчына неаднаразова браў хабар ад будаўнічых арганізацыяў, прыцягваючы іх у адказ да выканання рамонтаў у шпіталі.
«Ён атрымліваў узнагароды за заключэнне з будаўнічымі арганізацыямі дамоваў, станоўчую прыёмку выкананых работ і своечасовую аплату», – паведаміла прадстаўніца СК Таццяна Беланогая.
Следства сабрала 24 доказы фактаў перадачы лекару грошай на агульную суму больш за Br 46 тысячаў. Мужчыну прад’явілі абвінавачванне па частках 1 і 2 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу («атрыманне хабару, у тым ліку паўторна і буйным памеры»). Яму пагражае да дзесяці гадоў турмы і канфіскацыя маёмасці.
Лекар знаходзіцца пад вартай, на ягоную маёмасць наклалі арышт.
ДД