Адміністрацыя прэзідэнта: падзея года для беларусаў – выбары і вайсковы парад, але не Нобэль Алексіевіч


Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры адміністрацыі прэзідэнта спытаў у беларусаў пра самыя значныя падзеі года.

Згодна з вынікамі сацыялагічнага апытання, каля 54 % жыхароў нашай краіны называюць падзеяй года прэзідэнцкія выбары. Сярод іншых значных падзеяў беларусы нібыта называюць перамовы кантактнай групы па Украіне ў Менску (5 %), святкаванне 70-годдзя Перамогі, будаўніцтва Астравецкай АЭС, а таксама выступ кіраўніка краіны на саміце ААН (па 2 % рэспандэнтаў). Больш за траціну апытаных (36,5 %) ускладніліся назваць ключавыя, на іх думку, падзеі, піша БелТА, цытуючы ІАЦ.

Цікава, што паводле вынікаў апытання, сярод значных падзеяў не фігуруе Нобэлеўская прэмія беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч.

«Адкрытае пытанне не прадугледжвала варыянтаў адказу, тым вышэйшая каштоўнасць атрыманых вынікаў: грамадзяне самі ўзгадвалі тыя ці іншыя важныя моманты і даты з жыцця краіны, з якімі ў іх асацыюецца адыходзячы год», – тлумачаць у ІАЦ.

Ацэньваючы змены, якія адбыліся ў краіне за год, большасць жыхароў адзначылі, што ў 2015 годзе сітуацыя ў краіне стала спакойная (23 %) альбо засталася стабільная (42 %).

Апытанне праводзілася 5-15 снежня.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў