Адміністрацыя Лукашэнкі: Уласны кантэнт ТВ важны для суверэнітэту краіны


Улады даюць парады айчынным медыям.

На калегіі Міністэрства інфармацыі ў панядзелак Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, заявіў, што беларускія медыі, перш за ўсё тэлеканалы, павінныя нарошчваць аб’ём кантэнту ўласнай вытворчасці.

«Гэта важна для ўмацавання суверэнітэту краіны, для папулярызацыі нацыянальных каштоўнасцяў», – цытуе Максіма Рыжанкова агенцтва «БелТА».

«Кожны рэсурс павінен прадстаўляць нешта асаблівае, арыентаванае на пэўны сегмент грамадства», – заяўляе чыноўнік.

Паводле чыноўніка, беларускім медыям варта быць актыўнымі і распаўсюджваць інфармацыю цікава, не капіюючы адзін другога.

«СМІ варта быць больш актыўнымі ў сацыяльных сетках», – дадаў Рыжанкоў.

Рэгіянальныя выданні, паводле Рыжанкова, мусяць паказваць зрэз мясцовага жыцця, на старонках газет павінна быць адлюстраванае «жыццё людзей працы».

ДД

Стужка навінаў