Адказнасць за напад на царкву ў Францыі ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава»


Пра гэта паведамляецца на адным з сайтаў, звязаным з тэрарыстычнай арганізацыяй ІД («Ісламская дзяржава»).

Напад здзейснілі «два жаўнеры Ісламскай дзяржавы», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што раніцай 26 ліпеня дзве асобы з нажамі ўварваліся ў царкву ў камуне Сент-Эцьен-дю-Руврэ і забілі 86-гадовага святара Жака Амеля. Некалькі асобаў былі захопленыя ў закладнікі. Паліцыя забіла нападнікаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў