Адказ Мінінфармацыі: Журналіст Павел Дабравольскі перашкаджаў міліцы


Міністр інфармацыі Лілія Ананіч фактычна не адрэагавала на просьбу амаль 200 супрацоўнікаў беларускіх медыяў.

Яны прасілі міністра выказаць сваю пазіцыю адносна недапушчальнасці перашкодаў прафесійнай дзейнасці журналістаў, рэалізацыі права грамадзянаў на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, і давесці яе да МУС і ўсіх яго структураў.

У звароце журналісты беларускіх выданняў звярталі ўвагу на відавочнае парушэнне заканадаўства з боку міліцыянтаў у выпадку з затрыманнем і збіццём журналіста парталу Tut.by Паўла Дабравольскага.

У сваю чаргу адказ Міністэрства інфармацыі грунтуецца на звестках ад МУС пра прыцягненне журналіста да адміністрацыйнай адказнасці нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Зыходзячы з гэтага міністр інфармацыі Лілія Ананіч падкрэслівае, што дзейнасць журналіста павінна ажыццяўляцца у строгай адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама ў межах норм прафесійнай этыкі.

Копія звароту перададзеная ў Генпракуратуру Беларусі. Супрацоўнікі беларускіх медыяў прасілі гэтую структуру ўзяць на кантроль ход, поаўнату, абʼектыўнасць, бесстароннасць і законнасць правядзення праверкі па заяве Паўла Дабравольскага аб прыцягненні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да прадугледжанай законам адказнасці, а таксама прыняць меры да папярэджання паўтору падобных фактаў надалей.

У адказ на атрыманы ліст аўтары звароту маюць намер паўторна напісаць ў Мінінфармацыі і пералічыць усе факты збіцця журналістаў у Беларусі за апошнія 10 гадоў.

НМ, belsat.eu, паводле БАЖ

Стужка навінаў