Ад святара – да тэрарыста. Іван Ахлабысцін гатовы ісці ваяваць за ДНР


Скандальны актор, які нядаўна гастраляваў па Беларусі, не выключае, што неўзабаве можа паехаць ваяваць на Данбас.

«А калі ў царкву не прымуць – прыеду сюды ў ДНР. Я кандыдат на майстра спорту па стэндавай стральбе… Я вельмі ўседлівы і ем усё».

Адпаведную заяву адзін з ідэолагаў «русского мира» зрабіў у Данецку, куды ён прыехаў прэзентаваць новы мастацкі фільм пад назваю «Іерэй сан».

Як адзначаюць «podrobnosti.ua», Ахлабысцін таксама прывёз баевіку на мянушку Матарола бутэльку з алкаголем, а ягонай жонцы – футра.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Ахлабысцін сваёй паказною любоўю да ДНР адзначаўся ўжо не раз. Раней ён фатаграфаваўся з палкоўнікам Гіркіным, які ўзяў адказнасць за пачатак вайны на Данбасе, а таксама заяўляў пра свае надзею, што Расея ўвядзе войска ва Украіну.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў