Ад 15 красавіка беларусы зноў будуць больш плаціць за паліва


Кошт падымецца ў ноч на суботу. Паводле традыцыі – на 1 капейку.

Цэны будуць наступныя:
АІ-95 – 1 рубель 24 капейкі;

АІ-92 – 1 рубель 16 капеек;

ДП – 1 рубель 28 капеек.

Гэта ўжо пятае падаражэнне з 11 сакавіка, калі цэны выраслі ўпершыню за два гады. Газ не падаражэе. Пакуль што чэргаў на аўтазапраўках не назіраецца, падае tut.by. Магчыма, гэта не апошняе падаражэнне.

Як раней паведаміў канцэрн «Белнафтахім», павышэнне коштаў на нафтапрадукты будзе «планавым, паступовым і з улікам канʼюнктуры рынку».

ДР belsat.eu 

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары