Абвінавачаны па «Справе 17-ці» назваў працаўнікоў КДБ, якіх карміла наркамафія


У Менскім гарадскім судзе працягваецца працэс у самай гучнай у гісторыі Беларусі справе аб распаўсюдзе наркотыкаў.

Чацвёрты дзень ідзе допыт абвінавачанага Марата Багеля. Падчас судовага паседжання мужчына распавёў, як выглядала схема супрацы працаўнікоў КДБ і МУС з наркадылерамі.

Галоўным фігурантам справы праваахоўнікі называюць 31-гадовага жыхара сталіцы Канстанціна Вілюгу. У абвінавачванні адзначана, што ў 2011 годзе ён стварыў сайт «LegalMinsk», праз які распаўсюджваліся наркотыкі. Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, Вілюга кантраляваў практычна ўвесь рынак псіхатропаў у краіне, а таксама здолеў стварыць філіялы ў расейскіх гарадах.

Абвінавачаны Багель пацвердзіў у судзе, што на чале злачыннай групы стаяў Вілюга, якому падпарадкоўваліся чатыры асобы: Канстанцін Дзенісевіч з галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, Дзмітрый Вераценскі з КДБ, Андрэй Сілін і Андрэй Працевіч.

Чарговае судовае паседжанне прызначанае на 10 сакавіка.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=8S7rEuw41r4″][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў