АБСЕ: Прызнанне Расеяй дакументаў ДНР і ЛНР падрывае мірныя намаганні Украіны

video

Генеральны сакратар Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе Лямбэрта Дзаньер выказаўся пра прызнанне Расеяй дакументаў, якія выдаюцца ўстановамі на акупаваных тэрыторыях Данбасу.

На ягоную думку, такое рашэнне зашкодзіць магчымасцям замацавання замірэння.

У інтэвʼю ўкраінскаму выданню «Радыё Свабода» Дзаньер назваў гэты крок Расеі крокам назад ад і так «вельмі далёкай» мэты спыніць вайну на Данбасе.

Пры гэтым генеральны сакратар АБСЕ дадаў, што рашэнне прызнаваць дакументы «вядома ж, фактычна азначае… прызнанне тых, хто выдае гэтыя дакументы.

Пашпартны крызіс ва Украіне, справакаваны Расеяй

Украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка прызнанне дакументаў ЛНР і ДНР з боку Расеі назваў «парушэннем міжнароднага права» і «доказам расейскай акупацыі».

Згодна з указам Уладзімір Пуціна, Расея прызнала сапраўднымі дакументы, што пацвярджаюць асобу, выдадзеныя ўладамі гэтак званых «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі». На сайце кіраўніка РФ адзначаецца, што мера часовая – «да ўрэгулявання канфлікту на Данбасе».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Radiosvoboda.org

Глядзі таксама
Каментары