ААН далучылася да пошукаў украінскага журналіста, які знік у Данецку


Апошні раз Станіслаў Асееў (псеўданім Станіслаў Васін) выходзіў на сувязь 2 чэрвеня.

Станіслаў Асееў. Фота: zn.ua

27-гадовы бакалаўр філасофіі і магістр рэлігіязнаўства пісаў для ўкраінскіх медыяў пра тое, што адбываецца ў Данецку і рэгіёне.

Паводле маці Асеева, з ягонай данецкай кватэры знік ноўтбук і частка рэчаў. На дзвярах кватэры былі сляды ўзлому. Пра гэта ў маці Асеева даведаўся былы народны дэпутат Украіны Ягор Фісаў.

Да пошукаў журналіста далучылася адмысловая маніторынгавая місія ААН у правах чалавека. Пра гэта паведаміла прадстаўніца місіі Фіона Фрэзэр падчас брыфінгу 13 чэрвеня. Раней Нацыянальны саюз журналістаў Украіны заклікаў АБСЕ дапамагчы ў пошуках Станіслава.

Апошні апублікаваны матэрыял Асеева быў прысвечаны акупаванаму Данецку і называўся: «Между адом и раем: оккупированные Ясиноватая и Донецк».

Допіс са спасылкаю на гэты тэкст зʼявіўся на ягоным «Facebookʼу» 6 чэрвеня.

Урывак з апошняга тэксту Асеева для zn.ua «Талант терять»

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары