Дэбаты з Лябедзькам усё ж такі пакажуць


Сёння на БТ ад 19.00.

Спікер Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Старавіленскай акрузе № 105. Паводле сайту АГП, палітык яшчэ раз растлумачыць, “чаму ісці на ўчасткі 23 верасня бессэнсоўна і нават амаральна”.

Інфармацыю пра эфір Лябедзька атрымаў ад працаўнікоў каналу па тэлефоне. “Дакладны час невядомы, так што глядзець прыйдзецца ўсё, пачынаючы з 19.00”, – паведамляе сайт АГП.

Пры гэтым у тэлеэфіры дэбаты пабачаць толькі жыхары сталіцы і Менскай вобласці.

Заўтра, 11 верасня, маюць паказаць дэбаты з удзелам іншага чальца Аб’яднанай грамадзянскай партыі – былога старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча.

belsat.eu

Стужка навінаў