У Кыргызстане патрабуюць выгнаць з Бішкеку беларускіх дыпламатаў


Гэтае патрабаванне наўпрост звязанае з тым, што афіцыйны Менск адмаўляецца выдаць уладам Кыргызстану Курманбека Бакіева і ягонае атачэнне, якое хаваецца ад крымінальнага пераследу ў Беларусі.

Грамадскае аб’яднанне «Мекен шэіт-тэры» накіравала адпаведны зварот да прэзідэнта, прэм’ер-міністра і спікера парламенту Кыргызстану, паведамляе інфармацыйнае агенцтва 24kg.org.

«На апошняй сустрэчы прадстаўнікі амбасады абяцалі нам, што кожныя тры дні будуць інфармаваць пра хаду справаў у экстрадыцыі Бакіева і ягоных набліжаных», – адзначыў старшыня аб’яднання Арстанбек Сагындыкаў. «Паводле апошніх звестак, Беларусь канчаткова адмовіла Кыргызстану ў гэтым пытанні. Таму мы вырашылі афіцыйна звярнуцца да ўладаў», – заявіў ён.

Сагындыкаў таксама дадаў, што ў панядзелак, 10 верасня, грамадскія аб’днанні «Мекен шэіт-тэры», «Айкол Ала-Тоў» і «Апрель байрагы» плануюць правесці чарговы мірны мітынг каля будынку амбасады Беларусі ў Кыргызстане.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары