Экіпаж самалёта з «Лакаматывам» на борце не меў права на ўзлёт


«Допуск камандзіра судна аформлены на падставе сфальсіфікаваных дакументаў, другі пілот на той момант не скончыў пераадукацыі на тып судна «Як-42» і не меў права выканання палётаў», – гаворыцца ў заключэнні расейскіх следчых.

{movie}Следчы камітэт: Катастрофы можна было пазбегнуць|left|6210{/movie}Галоўнае следчае ўпраўленне Расеі выставіла абвінавачванне былому намесніку генеральнага дырэктара ў пытанні арганізацыі лётнай працы авіякампаніі «Як Сервис» Вадзіму Цімафееву, які, паводле праваахоўнікаў, парушыў правілы бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, дапусціўшы да вылету самалёт з непадрыхтаваным экіпажам.

У выніку катастрофы загінулі 44 асобы, у тым ліку асноўны склад хакейнага клубу «Лакаматыў», у якім гуляў наш зямляк, капітан зборнай Беларусі па хакеі Руслан Салей ды хакеіст Сяргей Астапчук. Самалёт ляцеў з Яраслаўля ў Менск на матч з «Дынама», што меў адбыцца 8 верасня 2011 г. на «Менск-Арэне».

Рэшткі летака знайшлі за некалькі кіламетраў ад аэрапорту, каля аднаго з прытокаў Волгі. Насавая частка ўпала ў раку: відавочна, пілоты намагаліся сесці на ваду.

{movie}Апошняя хвіліна “ЯК-42” з “Лакаматывам” на борце (аўдыё)|left|6211{/movie}Паводле следчых, катастрофы можна было пазбегчы – акурат абвінавачаны Вадзім Цімафееў меў права і мусіў адхіліць экіпаж ад палёту.

У межах крымінальнай справы ў якасці сведак дапыталі больш як 200 чалавек, правялі больш за 120 судовых экспертызаў, аб’ём справы складае каля 90 тамоў.

Бліжэйшым часам крымінальную справу ў дачыненні Вадзіма Цімафеева выдзеляць у асобную вытворчасць, а дзеянням чальцоў экіпажу дадуць прававую ацэнку.

belsat.eu

Стужка навінаў