Сцяпан Захарчанка: Я не гатовы страляць у грамадзянаў Беларусі


https://youtu.be/ZBlua0lIRqs
Палітуцякач Сцяпан Захарчанка распавёў журналістам «Белсату», чаму ён пакінуў вайсковую частку ды ўцёк у Літву.

Год таму Сцяпан Захарчанка праходзіў службу ў 120-й асобнай мабільнай брыгадзе ў роце глыбіннай выведкі. Уцячы за мяжу вырашыў летась у ліпені – калі ў Беларусі адбываліся «маўклівыя пратэсты».

{movie}”Я не гатовы страляць у грамадзянаў Беларусі” (аўдыё)|left|6188{/movie}Былы жаўнер распавёў журналістам, што ў частцы панавалі нестатутныя адносіны, а салдаты цярпелі здзекі з боку афіцэраў. Аднак галоўнаю прычынаю, што змусіла Захарчанку дэзерціраваць, сталася патрабаванне падпісаць паперу аб згодзе выканаць любы загад.

«Там канкрэтна было напісана: у выпадку, калі сілы ўнутраных справаў не будуць даваць рады, ці гатовыя мы адкрыць агонь. Я не гатовы страляць па грамадзянах Рэспублікі Беларусь», – гаворыць Сцяпан Захарчанка. Паводле ўцекача, трое з васьмі сяржантаў, якім прапанавалі падпісаць паперу, адмовіліся гэта зрабіць і былі збітыя.

Разам з другім сяржантам Захарчанка ўцёк з вайсковай часткі. Паводле жаўнера, ягоны таварыш адправіўся дадому, дзе быў арыштаваны, а сам Захарчанка нелегальна прайшоў праз беларуска-літоўскую мяжу і папрасіў прытулку ў Літве. Ягоная справа яшчэ разглядаецца ўладамі суседняй дзяржавы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары