Два гады таму пайшоў з жыцця журналіст Алег Бябенін


Заснавальнік і кіраўнік сайту сharter97.org загінуў пры загадкавых абставінах

Алега Бябеніна знайшлі 3 верасня 2010 г. павешаным на лецішчы пад Менскам. Афіцыйная версія смерці – самазабойства, што выклікала, аднак, сумнеў сярод ягоных калегаў і паплечнікаў. Журналіст належаў да кола давераных асобаў Андрэя Саннікава, які акурат рыхтаваўся да выбарчай кампаніі на прэзідэнцтва. Бябенін граў не апошнюю ролю ў выбарчым штабе Саннікава, якога называлі асноўным канкурэнтам Лукашэнкі. Перад смерцю журналіст наведаў кінатэатр і не праяўляў прыкметаў дэпрэсіі.

Трагічная смерць вядомага журналіста сталася вынікам ягонае працоўнае дзейнасці, з аднаго боку, і палітычнага запалохвання медыяў – з іншага. Гэтак лічаць тыя, хто яго ведаў. Улады ж паспяшаліся заявіць, што Алег Бябенін здзейсніў самагубства. Ён не пакінуў запіскі, і акалічнасці смерці выклікаюць шмат пытанняў.

«Белсат» зняў дакументальны фільм пра тых, хто, ігнаруючы пагрозы свайму жыццю, не перастае выконваць свайго абавязку, нават ведаючы, што здарылася з Алегам Бябеніным. Незалежных журналістаў у любы момант могуць арыштаваць, збіць або вывезці ў лес на «нефармальную размову».

belsat.eu

Стужка навінаў