Дзень паветрана-дэсантных войскаў


2 жніўня ў Беларусі ды ў некаторых іншых дзяржавах, былых рэспубліках Савецкага Саюзу, адзначаецца гэтае свята. Менскія дэсантнікі сустракаюцца з саслужыўцамі ды, канечне ж, купаюцца ў фантанах.

Дэсантнікі распавялі “Белсату”, што не трэба звяртаць увагі на стэрэатыпы, паводле якіх дэсантнікі п’яныя купаюцца ў фантанах і пужаюць мінакоў. Некаторыя былі нават пакрыўджаныя на журналістаў за тое, што яны часта негатыўна асвятляюць іхнае свята.

У сваю чаргу большасць мінакоў толькі падтрымлівае традыцыю адзначаць свята паветрана-дэсантных войскаў: маўляў, у такую спякоту можна акунуцца ў фантан.

На жаль, не абышлося без інцыдэнтаў. Нягледзячы на тое, што каля менскіх фантанаў, дзе традыцыйна любяць купацца дэсантнікі, дзяжураць спецназаўцы, некаторыя ўдзельнікі свята ўсё ж атрымалі раненні – пераважна лёгкія.

belsat.eu

Стужка навінаў