Ці ведаюць магілёўцы, якім хлебам іх кормяць?


“Гледзячы, якая падлога”, – разважае пенсіянерка, даведаўшыся, адкуль маргарын трапіў у печыва, якое яна набывае.

Уладзімір Трызуноў працаваў грузчыкам на Магілёўскім хлебазаводзе № 4 і ў сярэдзіне ліпеня сфатаграфаваў такую сітуацыю: маргарын, з якога робяць печыва, падтаў і расцёкся па падлозе. Да таго ж сапсаваліся дрожджы. Але ж з-пад ног гэтыя інгрэдыенты пайшлі ў вытворчасць.

Карэспандэнты “Белсату” запыталі жыхароў Магілёва, ці набываюць яны прадукцыю мясцовага хлебазаводу і ці будуць рабіць гэта пасля таго, як даведаліся, з чаго яе вырабляюць. Як выявілася, большасць магілёўцаў пра “маргарынавыя рэкі” не ведае.

belsat.eu

Стужка навінаў