Ад чаго паміраюць беларусы?


Нацыянальны статыстычны камітэт публікуе свежыя звесткі аб нараджальнасці ды смяротнасці беларусаў. Памірае людзей больш, чым нараджаецца. Прычым ад старасці – толькі 11 %, астатнія гінуць ад хваробаў, суіцыдаў, ДТЗ і псіхічных захворванняў.

Паміж смерцю і жыццём

За пяць месяцаў 2012 г. беларусаў паменела на 7200 чалавек. Як заўсёды, гэта выклікана перавышэннем колькасці памерлых над народжанымі – на амаль 9000. Крышку выправілі сітуацыю 1830 мігрантаў.

\t\t\t\t\t\t

Да чэрвеня 2012 года ў Беларусі паспелі нарадзіцца 45 000 дзяцей. Больш за ўсё у Менску (8600), найменш – у Магілёўскай вобласці (4900).

За пяць сёлетніх месяцаў памерлі 54 000 чалавек – найбольш у Менскай вобласці (9000), найменш – у Магілёўскай (6600)

Ад старасці паміраюць толькі 11 %

Асноўныя прычыны смяротнасці беларусаў – хваробы сістэмы кровазвароту (52 %), ад старасці паміраюць каля 10 %. Паводле Міністэрства аховы здароўя, з не медычных прычынаў (здарэнні на дарозе, суіцыды, патапленні) гінуць каля 9 % жыхароў краіны.

\t\t\t\t\t\t

Смяротнасць звязаная з месцам жыхарства?

Адмыслоўцы адзначаюць, што ў вёсках працягласць жыцця ніжэйшая, чым у гарадах. Гэтак, гараджанкі маюць шанец пражыць у сярэднім на тры гады больш за сялянак. Сярэднестатыстычны мужчына ў вёсцы жыве менш ажно на шэсць гадоў.

Найвышэйшы ў Беларусі паказнік працягласці жыцця для абодвух палоў – 72,6 гадоў – быў адзначаны ў 1985 г. Пасля ён паступова пачаў зніжацца і цяпер складае 70 гадоў, прычым для жанчын – каля 77, для мужчынаў – каля 65.

belsat.eu

Стужка навінаў