Затрымалі журналіста «Еўрарадыё»


Затрыманне журналіста незалежнай радыёстанцыі можа быць помстаю за скандальны рэпартаж з менскага метро, калі журналісты ў гадавіну тэракту бесперашкодна пранеслі на станцыю метрапалітэну цяжкую вялікую торбу.

“У Ленінскім РУУС не пацвярджаюць, што Віталь Ругайн у іх. Аднак гэта пацвердзіў сведка, які бачыў там Віталя”, – паведамляе радыёстанцыя.

Ругайн паспеў патэлефанаваць аднаму з калегаў. Былі чуваць ягоныя словы: “Вы сказалі, што везяце мяне ў Цэнтральны РУУС, а чаму везяце ў Ленінскі?” Пасля гэтага сувязь перарвалася, тэлефон журналіста адключаны.

Раніцаю 24 ліпеня Ругайн вярнуўся з Вільні ў Беларусь. На чыгуначным памежным пераходзе “Гудагай” яго затрымалі, забралі пашпарт, ноўтбук, аднак пазней усё вярнулі ды адпусцілі.

belsat.eu

Стужка навінаў