У СССР была замова – ствараць мінімалістычную мэблю. Агляд падзеяў культуры.


Што хавалі сцены хрушчовак? У маскоўскай галерэі «Эрытаж» на экспазіцыю выставілі савецкую мэблю ды прадметы інтэр’еру перыяду ад позніх 50-ых да канца 70-ых гадоў. Куратарка выставы Крысціна Краснянская называе галоўнаю мэтаю праекту паказаць эстэтыку хрушчоўскай адлігі, калі на змену сталінскаму размаху ў дызайне прыйшоў крайні мінімалізм. Некаторыя дызайнеры лічаць яго другою хваляй авангарду ў расейскім дызайне.
{movie}Агляд падзеяў культуры. (25.07.2012)|right|5511{/movie}

ЮРЫЙ СЛУЧЭЎСКІ, ДЫЗАЙНЕР МЭБЛІ:
“Спачатку гэта была дзяржаўная замова – стварыць мэблю, якая б адпавядала тым рэформам, што адбываліся ў будаўніцтве. І нарадзіўся кірунак – стылем гэта было б рана называць – такі пэўны кірунак мінімалістычны, у якім была амаль поўная адмова ад дэкору”.

Экспазіцыя «Авангард і поставангард у савецкім дызайне» сталася ўдзельнікам міжнароднага форуму «Design Miami/Basel». Як кажуць расейскія знаўцы, выстава здзіўляе заходніх дызайнераў, бо супярэчыць іхнаму меркаванню, што ў СССР не было ніякага дызайну мэблі.

Іншыя тэмы: на плоце парку Чалюскінцаў адкрылася выстава. У Менск прыбылі два новыя творы Марка Шагала.

belsat.eu

Стужка навінаў