На парламенцкіх выбарах «Гавары праўду!» будзе рыхтавацца да прэзідэнцкіх


https://youtu.be/dE1wTqUFaX8
Гэтак акрэсліў галоўную мэту сёлетняй выбарчай кампаніі Уладзімір Някляеў.

Ён падкрэсліў, што кампанія “Гавары праўду!” персанальна ў выбарах у Палату прадстаўнікоў не ўдзельнічае. “Кампанія “Гавары праўду!” не вылучае сваіх кандыдатаў у дэпутаты, але падтрымлівае тых, хто падзяляе прынцыпы “Грамадзянскай дамовы”, – заявіў палітык.

“Мы палічылі, што шляхам збору подпісаў зможам пагутарыць і данесці сваю пазіцыю да двух – двух з паловаю мільёнаў чалавек. Мы не маглі не выкарыстаць гэтай магчымасці. Перадвыбарная кампанія – гэта наш інструмент падрыхтоўкі да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2015 г.”, – сказаў Някляеў. {movie}Уладзімір Някляеў пра парламенцкую кампанію|right|5441{/movie}

Акрамя таго, палітык падтрымлівае тых, хто пагадзіўся ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, яшчэ і з маральных прычынаў. “Я падтрымліваю тых кандыдатаў у дэпутаты парламенту, якія на прэзідэнцкіх выбарах падтрымалі мяне. Якія мерзлі ў пікетах, якія былі на Плошчы, якія хадзілі ад дзвярэй да дзвярэй. І калі яны да мяне прыйшлі ды спыталі мяне: “Вы нас падтрымаеце на гэтых выбарах?”, я не мог ім адказаць: “Абыдзіцеся, калі ласка, без мяне”. Я не ўяўляю сабе палітыку, якая пазбаўленая чалавечых адносінаў і маралі”, – заявіў Някляеў.

Паводле Някляева, кампанія “Гавары праўду!” падтрымала 27 прэтэндэнтаў у кандыдаты, з якіх 20 ужо зарэгістравалі ініцыятыўныя групы і пачалі збор подпісаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары