Кітай: цяжкавік супраць электрамапеда. Цудам удалося пазбегчы ахвяраў


Камеры відэаназірання ў горадзе Нін-Бо на ўсходзе Кітаю зафіксавалі драматычнае дарожна-транспартнае здарэнне. На відэа бачна, як цяжкавік збівае жанчыну, што кіруе электрамапедам.

Кіроўцы электрамапеда цудам удалося ўратавацца. Каб пазбегчы сутыкнення, кіроўца цяжкавіка рэзка павярнуў, аднак прычэп усё ж зачапіў мапед, жанчына ўпала на асфальт, але праз некалькі імгненняў паднялася без бачных пашкоджанняў.{movie}ДТЗ у Кітаі. Без каментару|right|5434{/movie}

Паводле дарожнай паліцыі, абодва кіроўцы вінаватыя ў ДТЗ – жанчына выехала на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора, а кіроўца цяжкавіка ў гэты момант прыспешыў, каб паспець на зялёнае святло, якое вось-вось мусіла змяніцца на чырвонае.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары