Вобшук ці рабаванне?


У кватэры, дзе затрымлівалі экс-кандыдата на прэзідэнта Алеся Міхалевіча, узламалі дзверы. Пра гэта журналістам паведаміла жонка палітыка Мілана Міхалевіч.

Як распавяла жанчына, яна прыйшла на кватэру, дзе затрымлівалі ейнага мужа, і знайшла замкі зламанымі. Мілана Міхалевіч адразу ж выклікала міліцыянтаў. Яна баіцца, што ў кватэру маглі штосьці падкінуць, каб потым абвінаваціць ейнага мужа ў захоўванні забароненых рэчаў. “Няхай міліцыя разбіраецца: звычайныя рабаўнікі ці прадстаўнікі спецслужбаў зламалі замкі”, – паспела сказаць Мілана Міхалевіч. Цяпер мабільная сувязь з ёй адсутнічае.

Падобны выпадак здарыўся некалькі дзён таму. Невядомыя ў цывільным спрабавалі адчыніць замкі ў кватэры Ірыны Халіп. Але ў гэты момант там былі бацькі журналісткі, якія цяпер гадуюць унука, трохгадовага Данілу. Дзверы сілавікам адчыніла маці Ірыны, Люцына Халіп, якая мяркуе, што ў кватэры дачкі маглі шукаць ейнага сябра – аднаго з заснавальнікаў “Свабоднага тэатру” Мікалая Халезіна.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары