Гоншчыкі «Формулы-1» пад’ехалі да Крамля


У цэнтры Масквы прагулі гоначныя аўты – прайшло яскравае шоу “Формулы-1”.

У мінулыя выходныя цэнтр Масквы быў аддадзены ва ўладу вуркатлівых матораў і шалёных хуткасцяў. У сталіцу Расеі ўжо пяты год запар прыязджае “Формула-1”, пад эгідаю якой прайшлі паказальныя заезды гоначных балідаў.

Сёлетняя імпрэза прыцягнула шмат якіх знакамітасцяў – такіх, як Джанкарлё Фізікелля з каманды “Ferrari” і Льюіс Гэмілтан з каманды “Mercedes”.

Спалучэнне хуткасці з майстэрствам кіравання, розныя трукі, спрынтарскія заезды, дрыфт і мёртвыя петлі прыводзілі гледачоў у захапленне і трымалі ў напружаным стане.

Ухвальныя воклічы натоўпу, спалучаныя з гукам заведзеных рухавікоў, выклікалі сярод гледачоў хваляванні за свой слых. Аргкамітэт імпрэзы падрыхтаваў з гэтай нагоды адмысловыя навушнікі, каб кожны ахвочы мог абараніць свае вушы ад шуму.

Падчас імпрэзы на часовых трыбунах было носа не ўбіць. Аўтамабільнае шоу наведалі каля 400 тыс. аўтааматараў і энтузіястаў маторных відаў спорту.

belsat.eu

Стужка навінаў