Кулінковіч: У Беларусі рок – недзе паміж бачком і ўнітазам


Лідар “Нейра Дзюбелю” распавёў, у чым розніца паміж ягоным гуртом, “Ляпісам Трубяцкім” і “J-Морсам”, і растлумачыў, чаму рок трэба прадаваць, як плаўленыя сыркі.

На “Басовішча” гурт Аляксандра Кулінковіча прыехаў, бо не мае мажлівасці выступаць у Беларусі. У інтэрв’ю “Белсату” музыка зазначыў, што чорны спіс на іхную творчасць значна не паўплываў: “Нічога не змянілася – апрача таго, што мы не можам бачыць твараў людзей”.

Сапраўдныя творцы працуюць у любой сітуацыі, кажа ён, і не разумее людзей, якія кажуць, што “ў нас вось так вось усё сумна, таму я нічога не раблю”.

{movie}Аляксандр Кулінковіч параўноўвае беларусаў з сабачкамі, якія ад страху адразу робяць купу, і разважае пра ўмовы працы рок-музыкаў|left|5338{/movie}“Беларусам патрэбны мяккі рок, бо яны ўсяго баяцца”

Чаму ж “J-Морсу” канцэрты дазваляюць, а іншым – не? Ратацыя? “J-Морс” грае іншую музыку. Як бы там ні было, мы ўсё ж такі панкаўё”, – кажа Кулінковіч. А беларускі рок, паводле яго, сёння іграецца мякка, каб не правакаваць людзей, якія ўсяго баяцца.

Якім жа чынам можна рэалізавацца ў Беларусі, калі не граць канцэртаў? “Па-першае, інтэрнэт. І па-другое… інтэрнэт. А праз яго можна што заўгодна зрабіць”. На сваёй старонцы гурт дае мажлівасць спампаваць песні абсалютна бясплатна. У той жа час, кажа Кулінковіч, хацелася б прадаваць альбомы. Бо цалкам пераключыцца на інтэрнэт можа сабе дазволіць “Ляпіс Трубяцкой”, бо “ў іх грошай шмат”.

{movie}Аляксандр Кулінковіч: рок трэба рэкламаваць, як плаўленыя сыркі|left|5339{/movie}У Расеі рок таксама памірае

Між іншага, у Расеі, дзе “Ляпісы” збіраюць залы, рок-музыка таксама не надта шануецца. “Рок-музыка – гэта музыка свабодных людзей, – тлумачыць Кулінковіч. – У нас яна даўно ўжо недзе паміж бачком і ўнітазам, недзе ў механізме зліўным”.

Пра стан рок-музыкі яскрава сведчыць яе адсутнасць на экранах. “Рок-музыка – тое ж самае, што каўбаса. Або сырок плаўлены. Калі вы будзеце па тэліку паказваць рэкламу групы “Нейра Дзюбель”, напрыклад, яна будзе спажывацца публікаю. Рок-музыка – гэта не гарэлка, якую ўсё адно будуць піць”.

{movie}Аляксандр Кулінковіч пра Рок-каранацыю: кароль своечасова не памёр|left|5340{/movie}Фестываль “Басовішча”, паводле суразмоўцы, наўрад ці можа выправіць сітуацыю. І з палітыкаю яго мяшаць не трэба, кажа Кулінковіч. Бо людзі прыязджаюць туды “проста пайграць ды папіць піва”.

belsat.eu

Стужка навінаў