Хлеб усяму галава. Нават з новымі коштамі


У Беларусі растуць цэны на чорны і белы хлеб.

Міністэрства эканомікі паведаміла, што 15 ліпеня на 10 % павысяцца цэны на некаторыя віды хлебабулачных вырабаў. Пастанову пра гэта прынялі яшчэ 29 чэрвеня.

Павысяцца цэны на чорны жытні і жытне-пшанічны хлеб без дадаткаў або з дадаткамі айчыннай вытворчасці. Раскашэліцца давядзецца таксама на батоны і хлеб з пшанічнай мукі вагою ад 300 г, у якіх утрыманне цукру і тлушчаў паводле рэцэпту не перавышае 14 %.

Міністэрства эканомікі апраўдваецца, што гэтае рашэнне прынялі ў звязку з павышэннем коштаў на сельскагаспадарчую сыравіну. Падаражанне такога важнага для беларусаў прадукту, як хлеб, павінна таксама, як пераконвае міністэрства, скараціць стратнасць вытворчасці і насыціць спажывецкі рынак сацыяльна значнымі відамі хлеба і хлебабулачных вырабаў.

Апошняе паэтапнае падаражанне хлеба на 5 % адбылося сёлета ў траўні і чэрвені.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары