Жыхары Крымску вяртаюцца ў затопленыя дамы


https://youtu.be/UduOz1JWj_Y
Заявы расейскіх уладаў пра неадкладную дапамогу пацярпелым ад залевы пакуль застаюцца толькі на паперы.

Паводле афіцыйных звестак, у выніку паводкі ў Краснадарскім краі загінуў 171 чалавек, у тым ліку ў Крымску – 139 чалавек. Стыхія пашкодзіла каля 4000 дамоў, тысячы чалавек засталіся без жытла або іхным дамам патрэбны капітальны рамонт.

«Мы спадзяемся, што неяк дапамогуць нам, – гаворыць Алена, жыхарка Крымску. – Мы засталіся без жытла, без маёмасці. У нас двое дзяцей, няма ні адзежы, ні абутку, ні мэблі. Ёсць толькі надзея. Жывем у сваякоў».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паабяцаў $ 5 тыс. для людзей, чые дамы затапіла, ды іншую адрасную дапамогу. Аднак пакуль што мясцовыя ўлады не ў стане забяспечыць пацярпелых мінімумам неабходных рэчаў і харчоў.

Дапамагаюць пацярпелым ад паводкі расейскія інтэрнаўты, якія добраахвотна адпраўляюць у Крымск адзенне ды іншыя рэчы. Аднак размеркаванне дапамогі адбываецца збольшага хаатычна.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары