Залева ў Гомлі: узровень вады сягаў 70 см


За адзін дзень у Гомлі выпалі амаль 80 % месячнай нормы ападкаў, затапіла дарогі і сутарэнні.

Па вуліцы Пралетарскай узровень вады ў некаторых месцах сягаў 70 см, на дарозе апынуліся падтопленымі тры гарадскіх аўтобусы, два аўтобусы «Радзіміч» і адзін легкавік, паведамляе Упраўленне МНС па Гомельскай вобласці.

Паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, у абласным цэнтры выпала 69 мм ападкаў, або 69 л вады на квадратны метр тэрыторыі, што складае 79 % месячнай нормы.

Для ліквідацыі наступстваў стыхіі быў створаны гарадскі штаб ліквідацыі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні гарвыканкаму Ігара Корсака, задзейнічаныя восем адзінак тэхнікі і 45 чалавек па лініі ЖКГ; чатыры адзінкі тэхнікі і восем чалавек па лініі РАУС, 12 адзінак тэхнікі і 40 чалавек па лініі МНС.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары