Трагедыя ў Краснадарскім краі: людзей проста своечасова не папярэдзілі


Паводле апошніх звестак, на Кубані загінуў 171 чалавек. Міністэрства надзвычайных сітуацыяў прызнала, што шмат каго не паінфармавалі пра пагрозу паводкі.

Кіраўнік МНС Расеі Уладзімір Пучкоў заявіў, што сістэма апавяшчэння не спрацавала належным чынам, перадае расейская служба “Бі-Бі-Сі”.

“Згодна з папярэдняю ацэнкаю, апавяшчэнне насельніцтва было арганізаванае, але, на жаль, комплекснай працы не правялі. З боку кіраўнікоў на месцах і асобных службаў былі дапушчаныя памылкі”, – сказаў Пучкоў на селектарнай нарадзе, адказваючы на пытанне віцэ-прэм’ера Дзмітрыя Рагозіна пра тое, чаму жыхары Кубані не былі папярэджаныя пра паводку.

Паводле факту распачалі крымінальную справу. Афіцыйнаю прычынаю паводкі называюць залевы. Ад версіі, што прычынаю катастрофы маглі стаць скіды вады з Неберджаеўскага вадасховішча, следства адмовілася. Маўляў, скіды былі штатныя і пераліву дамбы не зафіксавалі.

Панядзелак, 9 ліпеня, у Расеі абвесцілі днём жалобы па ахвярах паводкі ды ДТЗ на Украіне, у якім загінулі 14 расейцаў.

belsat.eu
https://youtu.be/sg0HdD6kdWs

Глядзі таксама
Каментары