Украіна: Разбіўся аўтобус з расейскімі праваслаўнымі паломнікамі


14 пасажыры загінулі, 29 параненыя ў выніку аварыі на поўначы Украіны.

Аўтобус з’ехаў з дарогі ды перакуліўся 7 ліпеня а 5 раніцы непадалёк Чарнігава. У салоне было 45 пасажыраў – паломнікі з Расеі, што ехалі на захад Украіны – у славуты праваслаўны манастыр, Пачаеўскую лаўру.

Украінская міліцыя цяпер высвятляе прычыны аварыі. Паводле адной з папярэдніх версіяў, кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтобус выехаў на супрацьлеглую ўзбочыну, пасля чаго перакуліўся.

belsat.eu
https://youtu.be/IwHKy6Spwoc&hd

Глядзі таксама
Каментары