Сярэднявечныя дуды і бубны ў старой Горадні


https://youtu.be/vHOswVZHwkQ
https://youtu.be/kVY0woAjjnM

Гурт сярэднявечнай музыкі «Irdorath» выступіў з неафіцыйнаю прэзентацыяй свайго альбому «Ad Astra» проста ў цэнтры старой Горадні. Музыкі выконваюць сярэднявечную ды аўтарскую музыку на рэдкіх інструментах.

Акрамя незвычайных аранжыровак і сумяшчэння разнапланавых інструментаў «Irdorath» выкарыстоўвае падчас сваіх выступаў спецэфекты, элементы неонавага і вогненнага шоу, танцу і тэатру.

Гісторыя гарадзенскіх музыкаў пачалася ў 2007 г., калі Уладзімір вырашыў стварыць музычны праект, які б сумяшчаў сярэднявечча, фэнтэзі і тэатр. Неўзабаве да ягонай ініцыятывы далучылася Надзея, пазней – ударнік Антон.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары