1 ліпеня падаражэлі цыгарэты


Максімальныя раздробныя цэны на асобныя маркі цыгарэтаў павысілі на 3–15 %. Такую інфармацыю апублікавала Міністэрства падаткаў і збораў.

Гэтак, кошты на цыгарэты беларускіх марак «Кронан» павышаюцца на 3,3 % (да 3050 руб. за адзін пачак), «Магнат» – на 3,3 % (да 3100 руб.), «Менск Superslims» і «Менск 5 Superslims» – на 7,2 % (да 3700 руб.).

Кошты на цыгарэты міжнародных марак «Viceroy» выраслі на 9,3 % (да 5900 руб. за адзін пачак), «Pall Mall» – на 9,1 % (да 6000 руб.), «Lucky Strike» – на 6,7 % (да 8000 руб.), «Kent» – на 10 % да (11 000 руб.).

Нагадаем, што 1 чэрвеня павысіліся цэны на некаторыя маркі цыгарэтаў, якія вырабляюцца на ГТФ «Нёман» (на 1,5–3,7 %), і на імпартаваныя цыгарэты «Sobranie» – на 50 % (да 30 000 руб. за пачак).

Згодна з Асабліваю часткаю Падатковага кодэксу, з 1 студзеня 2012 г. беларускія вытворцы ды імпарцёры цыгарэтаў маюць права дэклараваць максімальны раздробны кошт не часцей як раз у месяц. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

belsat.eu

Стужка навінаў