Андрэй Пачобут рыхтуецца да горшага


https://youtu.be/kVKAiJAB7oY
Журналіст мяркуе, што яму ссумуюць умоўны тэрмін за папярэдні “паклёп на прэзідэнта” з тым, што яму пагражае зараз. Паколькі летась 5 ліпеня ён атрымаў тры гады ўмоўна, то разам з пяццю гадамі за сёлетні “паклёп” тэрмін можа атрымацца досыць жорсткі.

Сёння з Пачобутам сустрэлася жонка Аксана, дзяцей на нечакана доўгае (амаль дзве гадзіны) спатканне яна не ўзяла.

Мала што змянілася

Як кажа сам Андрэй, гэтая сітуацыя не стала нечаканасцю: “Раней я быў адною нагой у турме, а цяпер дзвюма”.

“Андрэй дзякуе ўсім за падтрыманне, кажа, што гэта ўсё калі-небудзь скончыцца, што ён ведаў, у якой краіне жыве. Ён прагназуе, што яму штосьці ссумуюць, і прысуд будзе жорсткі. Абвінавачанне мусяць выставіць цягам 10 дзён, таму, магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў пятніцу”, – кажа Аксана Пачобут.

Пакуль што журналіста трымаюць у камеры на чатыры асобы. Андрэй не супрацоўнічае са следствам, таму толькі сёння стала вядома, якія артыкулы палічылі паклёпніцкімі: пра расстраляных Кавалёва і Канавалава, тэксты пра леташнія маўклівыя акцыі пратэсту, пра гандаль палітвязнямі ды інш.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары