«Зялёныя» хочуць удзельнічаць у выбарах «да канца»


https://youtu.be/Bg1jCN-tAsU
Апошні раз кандыдаты ад партыі спрабавалі трапіць у парламент у 1996-м.

Прадстаўнікі партыі вырашылі, што не будуць байкатаваць кампаніі або здымаць кандыдатураў напярэдадні галасавання.

Як паведаміў на ўчорашняй прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” (БПЗ) Дзмітрый Кучук, рашэнне пра ўдзел у выбарах прыняла цэнтральная рада партыі на пасяджэнні 23 чэрвеня.{movie}Дзмітрый Кучук пра ўдзел “зялёных” у парламенцкіх выбарах|left|4943{/movie}

“Мы абмеркавалі некалькі стратэгіяў: паўнавартасны ўдзел у выбарах, удзел у выбарах са зняццем кандыдатаў перад галасаваннем, удзел толькі ў адной акрузе – акрузе № 59, у раёне будаўніцтва АЭС у Астраўцы, і байкот выбараў. Скажу шчыра, што калі б у краіне была рэальная магчымасць арганізаваць байкот выбараў, гэты варыянт перамог бы. Але чальцы цэнтральнай рады большасцю ўсяго на адзін голас прынялі рашэнне паўнавартасна ўдзельнічаць у выбарах”, – паведаміў Кучук.

Лідар партыі Алег Новікаў паведаміў, што спіс кандыдатаў у дэпутаты ад БПЗ будзе сфармаваны на пачатку жніўня. “Цяпер у нас ёсць сем чалавек, якія згадзіліся ўдзельнічаць у выбарах. Увесну такіх людзей было 10–15. Так што ва ўсіх ёсць час падумаць”, – сказаў Новікаў.

Партыя плануе не аб’ядноўвацца ў кааліцыі, а ісці з самастойнаю праграмаю, “каб данесці да беларусаў тое разуменне “зялёнага” свету, якое сёння ёсць індыкатарам сталасці – палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай”.

belsat.eu

{movie}Алег Новікаў пра ўдзел “зялёных” у парламенцкіх выбарах|left|4944{/movie}

https://youtu.be/MUSCBEQpFc0

Глядзі таксама
Каментары