Ці будзе ў Беларусі падатак на багацце?


Чыноўнікі з Міністэрства падаткаў не разабраліся з тэрмінамі: што лічыць багаццем, а што – не?

У Беларусі пакуль не плануецца ўводзіць падатку на багацце. Пра гэта заявіў прадстаўнік Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Міхаіл Расолька.

Чыноўнік падкрэсліў, што міністэрства пакуль не разглядае такой магчымасці, і дадаў, што пытанні такога віду падаткаў урэгуляваныя. Паводле яго, у Беларусі ўжо існуе падатак на нерухомасць, велічыня якога залежыць ад кошту маёмасці, – то бок, чым даражэйшы аб’ект нерухомасці, тым вышэйшая сума падатку.

{movie}Міхаіл Расолька пра падатак на багацце|left|4769{/movie}Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што існуюць складанасці ў вызначэнні багацця, бо на гэта “патрэбныя нейкія крытэрыі”. “Напрыклад, можна мець кватэру дзесьці ў цэнтры Менску, якая была пабудаваная ў пасляваенныя гады, дасталася чалавеку ў спадчыну, ці ёю валодае пенсіянер. Ці лічыць гэты аб’ект “багаццем”? Бо для кагосьці гэта проста месца жыхарства”, – зазначыў Расолька.

Ён дадаў, што падатку на бяздзетнасць пакуль таксама не будзе.

belsat.eu
https://youtu.be/jBMIF_mkmBQ

Глядзі таксама
Каментары