У Менску пачаўся арт-дыялог


Дыялог у мастацтве адбывацца праз прастору, форму і асацыяцыі. Паслухаць, ці, хутчэй, пабачыць яго можна ў Музеі сучаснага мастацтва ў Менску. Там адкрылася выстава арт-праекту “Дыялог” маладых беларускіх творцаў Андрэя Ярашэвіча і Валерыя Малахава.

ВАЛЕРЫЙ МАЛАХАЎ, МАСТАК: “Уся гэтая выстава ўяўляе сабою акт, паднашэнне да творчасці мастака. ”

Выстаўленыя творы ўяўляюць з сябе інсталяцыі ды арт-аб’екты. Гэта сінтэз графікі і скульптуры, які не можа пакінуць абыякавымі аматараў мастацтва.

ЛАРЫСА ФІНКЕЛЬШТЭЙН, МАСТАЦТВАЗНАЎЦА: “Гэта дыялог не толькі двух мастакоў, гэта дыялог з часам , з прасторам, з аналагамі ў мастацтве.“

Ахвотным паглядзець на незвычайныя творы мастацтва варта паспяшацца – выстава будзе працаваць толькі да 23 чэрвеня.

Стужка навінаў