«Знайдзі, выбірай, глядзі». Усё пра новы сайт «Белсату» за 67 секундаў


Навіны, он-лайн-трансляцыя, відэа на запыт, анонсы, тыднёвая праграма, казкі для дзяцей і шмат іншага.

«Знайдзі, выбірай, глядзі» – пад такім дэвізам пачалася рэкламная кампанія новага сайту тэлеканалу «Белсат». Адзін з яе элементаў – відэакліп, падрыхтаваны рэдакцыяй афармлення эфіру і рэкламы.

Хвілінны відэаролік прэзентуе асноўныя магчымасці сайту – навіны і відэа з Беларусі, якія цяпер падзеленыя на некалькі рубрыкаў, інтэрнэт-трансляцыя інфармацыйна-публіцыстычнага вечара на «Белсаце» штодня з панядзелка да пятніцы.

Усе праграмы «Белсату», а таксама больш за сто дакументальных фільмаў пра Беларусь найлепшых беларускіх рэжысёраў – на сайце тэлеканалу «на запыт».

Стужка навінаў