У Менску паказалі самыя арыгінальныя вазкі для дзяцей


https://youtu.be/65l3YGgIEII
Фестываль дзіцячых вазкоў у парку Горкага ў Менску сабраў дзясяткі аматараў шпацыраў з дзецьмі. Шматлікія ўдзельнікі фэсту ўпрыгожылі вазкі кветкамі, а некаторыя пайшлі яшчэ далей. Гэтак, адзін з вазкоў ператварылі ў палац з малою прынцэсаю.

Адбыўся таксама парад калясак, працавалі алея забытых гульняў і творчыя майстэрні, прайшла дабрачынная выстава-продаж работ выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Кожная сям’я, што зарэгістравалася як удзельнік, рыхтавала адмысловыя касцюмы, паказвала мадэрнізаваныя дзіцячыя вазкі. Журы ацэньвала арыгінальнасць ідэі афармлення, цэласнасць кампазіцыі (афармленне вазка і касцюмы) ды выкарыстаныя для дэкору матэрыялы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары