Ці давяраеце вы беларускаму рублю?


Парадаксальна, але нават леташні крызіс з абвалам беларускага рубля і ў выніку масавым збядненнем беларусаў для часткі насельніцтва так і не паслужыў навукаю. Некаторыя беларусы па-ранейшаму ўпэўненыя ў цвёрдасці ды надзейнасці беларускіх грошай.

«Я давяраю, бо беларускі рубель заўсёды стабільны, я карыстаюся толькі беларускім рублём! І першае, што я раблю, калі прыходжу ў банк, – гляджу курс рубля ў дачыненні валютаў», – распавядае адзін з менчукоў. «Стабільнасць застанецца, і ўлада не падмане. У любым выпадку, як хадзілі ў крамы і куплялі за рублі, так і будзем хадзіць», – дадаў іншы рэспандэнт.{movie}Апытанне: Ці давяраеце вы беларускаму рублю?|right|4622{/movie}

«Я не давяраю рублю, стараюся ўкладаць грошы ў замежныя валюты, – распавядае жыхарка Менску. – Было так, што я трымала ашчаджэнні ў беларускіх рублях, а потым ў выніку крызісу палову згубіла».

belsat.eu

Стужка навінаў