Былога прэзідэнта Егіпту Мубарака чакае чарговае судовае разбіральніцтва


Генеральны пракурор Егіпту абскардзіў судовыя пастановы, вынесеныя былому аўтарытарнаму лідару краіны Хосні Мубараку. Такое рашэнне прынялі пасля бурных пратэстаў супраць апраўдання Мубарака паводле абвінавачання ў карупцыі.

Народны гнеў

Шматтысячныя натоўпы пратэстоўцаў на вуліцах і плошчах егіпецкіх гарадоў спрычыніліся да рашэння генеральнага пракурора краіны перагледзець справу Хосні Мубарака, былога прэзідэнта Егіпту, які кіраваў дзяржаваю аўтарытарнымі метадамі з 1981 да 2011 г. {movie}Пратэст у Егіпце – вырак мубараку “залёгкі”|right|4576{/movie}

У суботу Мубарак і экс-міністр унутраных справаў Хабіб эль-Адлі былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне за саўдзел у забойстве паўстанцаў увесну мінулага года. Тады загінулі каля 850 чалавек. Аднак з былога егіпецкага лідара знялі абвінавачанні ў карупцыі. Гэта выклікала грамадскую нязгоду, якая вылілася ў буйныя пратэсты. На плошчы Тахрыр пратэстоўцы заявілі, што збіраюцца арганізаваць сядзячую забастоўку.

«Занадта лёгкі прысуд»

Мітынгоўцы казалі, што Мубарак заслугоўвае больш жорсткай кары і мусіць атрымаць смяротнае пакаранне. “Гэта лёгкі прысуд. Урэшце яны будуць утрымліваць Мубарака бясплатна. Гэта несправядліва ў адносінах да ўсіх”, – сказаў адзін з пратэстоўцаў.{movie}Рэакцыя на вырак|right|4577{/movie}

Людзі, чые родныя загінулі падчас егіпецкай рэвалюцыі, абураныя судовым вердыктам. У сваю чаргу сваякі Мубарака сцвярджаюць, што падчас перагляду справы ён будзе апраўданы. Прысуд Мубараку, што меў закончыць пэўны этап егіпецкай гісторыі, наноў развярэдзіў старыя раны грамадства.

Рэстаўрацыя рэжыму ці прыход ісламістаў?

У чэрвені ў Егіпце адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім возьмуць удзел два кандыдаты.

У дыктатара Мубарака засталіся і прыхільнікіУ дыктатара Мубарака засталіся і прыхільнікі

Адзін з іх – прадстаўнік радыкальных “Братоў-мусульманаў” Мэгэмэд Морсі, а другі кандыдат – былы прэм’ер-міністр пры ўрадзе Мубарака Ахмэд Шафік.

“Браты-мусульмане” імкнуцца супрацьставіцца аўтарытарнаму рэжыму, які мае шанцы аднавіцца, паводле іхных сцверджанняў, разам з прыходам да ўлады Ахмэда Шафіка. Экс-прэм’ера ў сваю чаргу падтрымліваюць егіпецкія хрысціяне, якіх у краіне каля 10 %. Хоць хрысціянаў дыскрымінавалі пры рэжыме Мубарака, панаванне ісламістаў, як лічаць, можа быць нашмат горшым для іх.

belsat.eu

Стужка навінаў