Падручнік ад музыкі


Пад гукі дуды ў сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” распачалася прэзентацыя новай кнігі Змітра Сасноўскага “Гісторыя беларускай музычнай культуры, ХІХ–ХХ стст.”.

Зміцер Сасноўскі найперш вядомы як лідар гурта “Стары Ольса”. Першая ягоная кніга, прысвечаная музычнай культуры, ахоплівала перыяд ад старажытнасці да канца XVIII ст. і выйшла два гады таму. Адмыслоўцы падкрэсліваюць не толькі значнасць зробленай працы, але і важнасць выдання кнігі, якую фактычна можна лічыць падручнікам па гісторыі нацыянальнай музыкі.

Вось толькі афіцыйным падручнікам выданню зрабіцца пакуль “не свеціць”. Змешчаны ў кнізе фотаздымак з Дажынак 1942 г., а таксама ацэнку дзейнасці беларускіх савецкіх кампазітараў, падачу інфармацыі пра дзейнасць беларускай дыяспары і шэраг іншых фактаў востра раскрытыкавалі ў Міністэрстве інфармацыі.

belsat.eu

Стужка навінаў