Яраслаў Раманчук: На плошчы мы будзем святкаваць пачатак новай Беларусі


https://youtu.be/6qsXJE7c3i8
https://youtu.be/5vTj5qxzaNs
Кандыдат на прэзідэнта заклікае не дапусціць канфліктаў і рэвалюцыяў і трымацца мірнага сцэнару плошчы.

“Выбары – гэта наш шанец на канструктыўны дыялог, на тое, каб у Беларусі перасталі дзяліць людзей на ўладу і апазіцыю, а пачалі рабіць канкрэтныя рэформы, будаваць будучыню сваёй краіны, у адкрытым рэжыме з усімі суседзямі. Плошча – так, вядома, мы лічым, што гэта нашая грамадзянская пазіцыя, мы заклікаем ўсіх, каб не было ніякага радыкалізму, ніякіх рэвалюцыяў, гэта нашае права і таму мы будзем святкаваць пачатак новай Беларусі”, – заявіў палітык.

Яраслаў Раманчук заклікаў спыніць пераслед давераных асобаў кандыдатаў і распавёў журналістам свой сцэнар плошчы: “Будуць абвешчаныя вынікі апытанняў, меркаванні чальцоў участковых камісіяй, будуць афіцыйныя вынікі, усё гэта будзе цікава супаставіць, і там мы зробім выснову, што рабіць далей”.

Як і большасць кандыдатаў, палітык аддаў свой галас за сябе: “Галасаваў я за сябе! Нясціпла, але з густам”.

Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары