Сямашка: Расейскі газ рэзка падаражае, трэба рыхтавацца


Аднак Беларусь, паводле віцэ-прэм’ера, навучылася ашчаджаць амаль як Канада і Фінляндыя.

Беларусь мусіць падрыхтавацца да павышэння кошту на расейскі газ, заявіў сёння на пленарным паседжанні Беларускага прамысловага форуму першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт «БелТА».

Паводле віцэ-прэм’ера, Расеі патрэбныя велізарныя сродкі для развіцця газавай сферы. «Паводле ацэнак, толькі для асваення Ямалу трэба ўкласці $ 150–180 млрд, а гэта значыць $ 25–30 млрд штогод», – сказаў ён. Таму Расея будзе павышаць унутраныя кошты на газ, адпаведна, вырастуць яны і ў Беларусі.

«Цяпер газ Беларусі абыходзіцца танна – па цане $ 165,6, аднак газавая паўза не будзе доўгая», – падкрэсліў віцэ-прэм’ер. Пакуль цягнецца газавая паўза, трэба павышаць энергаэфектыўнасць эканомікі.

«85 % зыходнай сыравіны энерганосьбітаў Беларусь імпартуе, – нагадаў чыноўнік, – таму іх эфектыўнае выкарыстанне для нас надзвычай важнае. З моманту развалу СССР мы знізілі энергаёмістасць ВУП краіны ў 2,7 разу. Тады як іншыя постсавецкія краіны змаглі за той жа час знізіць яе на 25–28 %. Паводле гэтага паказніку Беларусь наблізілася да ўзроўню Канады, Фінляндыі, але яшчэ прыкметна саступае Германіі, Францыі».

belsat.eu

Стужка навінаў