У Віцебску паказалі, як бавіцца шляхта


Вяршкі беларускага грамадства мінуўшчыны – шляхта. Як яны бавілі час? Адчуць атмасферу шляхецкага адпачынку 19 стагоддзя можна было на балі ў Віцебску. У мясцовай абласной філармоніі ўчора ўрачыста завершыўся бальны сезон.

Удзельнікі выконвалі дакладныя рухі паланезу, скакалі пад катыльёны ды плаўна рухаліся ў рытме вальса. Але для сапраўдных шляхціцаў адточаных па не дастаткова, бо танец – гэта яшчэ і ўменне паводзіць сябе. І прыадкрыць заслону гісторыі, каб усвядоміць: Беларусь – гэта не толькі краіна вёсак ды сялянскае культуры.

А таксама цэнзура гурта «Ленінград» , «сляпы» рэстаран у Непале і фестываль ракет у Тайландзе – у аглядзе падзеяў культуры за 14 траўня.

belsat.eu

Стужка навінаў