Французскі «чалавек-павук» упершыню пазбег арышту


Ален Рабэр, вядомы таксама пад мянушкаю «чалавек-павук», скарыў самы высокі хмарачос у Францыі. Гэтым разам – з дазволу ўладальнікаў будынку, а таму ўпершыню на даху яго чакалі не паліцыянты, а ягоныя прыхільнікі з кветкамі.

Ален Рабэр без страхоўкі ўзабраўся на 231-метровы будынак прыкладна за паўтары гадзіны. Унізе, прытаіўшы дыханне, за ім назіралі дзясяткі чалавек.

«Чалавек-павук» за сваю «кар’еру» ўзабраўся больш як на 100 будынкаў, у тым ліку будынак «Нью-Ёрк Таймз» у Нью-Ёрку ды «Бурдж аль-Халіфа» ў Дубаі. Ален Рабэр называе сваё хобі «найлепшаю працаю ў свеце» і пры гэтым запэўнівае, што насамрэч баіцца вышыні.

belsat.eu
https://youtu.be/cJR-RbPaSUE

Глядзі таксама
Каментары