Апытанне: расейскае аўта ці «іншамаркі»?


Уваходжанне Беларусі ў Мытны звяз прывяло да падаражання «іншамарак» – высокімі мытамі Расея, а цяпер і нашая краіна, бароніць расейскіх аўтавытворцаў. Ці спакусяць беларусаў ніжэйшыя кошты на расейскія аўты? Журналісты «Белсату» запыталі пра гэта ў жыхароў Менску.

«Мы прызвычаіліся да «іншамарак». Калі людзі прызвычайваюцца да добрага, то ўжо цяжка на нешта горшае перайсці», – гаворыць жыхарка Менску. Зрэшты, з ёю згодная большасць удзельнікаў апытання, якія мяркуюць, што расейскія аўты – горшай якасці. «Лепш узяць пяцігадовага «немца», чымся новую «Каліну», – дадаў адзін з рэспандэнтаў.

«Я магу перасесці і на расейскае аўта, нічога страшнага», – гаворыць малады кіроўца машыны замежнай вытворчасці. На ягоную думку, меншая камфортнасць расейскіх аўтамабіляў – не перашкода.

Некаторыя ўдзельнік апытання негатыўна ставяцца і да аўтаў заходніх марак, сабраных у Расеі. «Якія б Расея ні збірала «іншамаркі», усё роўна «еўрапеец» – гэта «еўрапеец», – гаворыць адзін з кіроўцаў.

belsat.eu
https://youtu.be/DiYekA828f4

Глядзі таксама
Каментары