Арыштавалі пасля пікніка: «махаў рукамі ды лаяўся матам»


Сёння будуць судзіць актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Ігара Сімбірова.

Разглядаць справу мае суд Менскага раёну і г. Заслаўя (вул. Маякоўскага, 119). Ноч актывіст правёў у РУУС Менскага раёну, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Ігара Сімбірова затрымалі разам з бардам Змітром Бартосікам і яшчэ адзінаццаццю ўдзельнікамі нефармальнага пікніка ўвечары 6 траўня. Падчас імпрэзы каля пасёлку Ждановічы Менскага раёну (станцыя “Зялёнае”) адбыўся бардаўскі канцэрт. Міліцыянты знялі затрыманых на відэа і прымусілі здаць адбіткі пальцаў.

Усіх, акрамя Ігара Сімбірова, адпусцілі. У аддзяленні міліцыі ў Ждановічах на яго склалі адміністратыўны пратакол за непадпарадкаванне міліцыі пры затрыманні: Сімбіроў нібыта нецэнзурна лаяўся і размахваў рукамі. Пазней стала вядома, што яго адвезлі ў Менск.

Ігар Сімбіроў 6 траўня выйшаў на волю, адседзеўшы 10 дзён за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары